Вядомая мастачка Вольга Якубоўская прысвяціла сваю новую працу Мікіту Мелказёраву
БАЖ
«Жыццё — Маліна»
— Гэтую працу я прысвячаю вядомаму беларускаму блогеру і журналісту Мікіту Мелказёраву. Два гады таму на на сваім Youtube-канале «Жыццё-маліна» Мікіта пачаў публікаваць доўгія відэаінтэрв’ю з вядомымі беларусамі. Першымі гасцямі былі знакамітыя спартсмены, а пазней палітыкі, актывісты, музыканты, пісьменнікі…
Мне здаецца, амаль усе самыя цудоўныя людзі Беларусі пабывалі у гасцях у «Жыццё-маліна». На youtube-канал падпісаны больш за 111 тысяч карыстальнікаў, відэа збіраюць сотні тысяч праглядаў. Хачу сказаць вялікі дзякуй Мікіту за тое, што ён знаёміць нас з неверагодна цікавымі, разумнымі і моцнымі людзьмі, сапраўднымі героямі нашай краіны! Жыве Беларусь, — напісала Вольга ў Фэйсбуку
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў