Вярхоўны суд пакінуў без зменаў прысуд журналісту Яўгену Меркісу
30 жніўня 2023
Пра гэта паведамляе «Гомельская Вясна».
У Вярхоўным судзе Яўген абскарджваў прысуд у 4 гады ўзмоцненага рэжыму, які вынес раней Гомельскі абласны суд.
Суддзя Вярхоўнага суду Уладзімір Чаравач вырашыў, што такое пакаранне справядлівае для журналіста і не стаў яго пераглядаць.
Нагадаем, 30 траўня Гомельскі абласны суд прыгаварыў Яўгена Меркіса да 4 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму паводле ч. 1 і 2 арт. 361–4 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) і ч. 3 арт. 361–1 (стварэнне экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзел у ім) Крымінальнага кодэкса.
Журналіста затрымалі 13 верасня 2022 года, у яго кватэры, а таксама ў кватэрах яго знаёмых прайшлі вобшукі.
Чытайце яшчэ:
Галоўны рэдактар «Нашай Нівы» Ягор Марціновіч выйшаў на волю
«Уникальная операция пропаганды». Фильм ОНТ про Андрея Поротникова — набор противоречий, провластных штампов и нарративов
Ирина Сидорская: «Пропаганда конструирует психологически приятную картину мира»
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
Міністр інфармацыі звінаваціў «раёнкі» Віцебшчыны ў непрафесіяналізме
04.12.2023
«Белсат» сёння: бюджэт прыблізна на 30% меншы, чым планаваўся на гэты год
01.10.2024
З’явілася петыцыя за павялічэнне беларускай мовы на тэлебачанні
10.06.2024
Памёр выкладчык журфака БДУ. Пасля 2020 года ён даносіў на студэнтаў
27.11.2023