• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Выйшаў раман Дзяніса Дудзінскага пра чалавека і беспакаранасць

    Музыкант, акцёр, шоўмэн і журналіст Дзяніс Дудзінскі напісаў раман «Патибулум. Десять дней одного города» — пра чалавека і беспакаранасць. 

    раман Дзяніса Дудзінскага «Патибулум. Десять дней одного города»

    Пацібулум — гэта частка крыжа, якую асуджаныя на распяцце неслі на сваіх плячах да месца, дзе іх каралі смерцю. Прынята лічыць, што людзі неслі на сабе цэлы крыж, але ён занадта цяжкі, таму людзі трымалі гарызантальную папярэчыну, якая называецца «пацібулум».

    «Што адбудзецца з горадам, калі яго жыхарам даць права выбіраць паміж смерцю і ганьбай? Колькі дзён трэба, каб мірныя гараджане ператварыліся ў натоўп лінчавальнікаў, а добрапрыстойны чалавек — у ката? Аўтар даследуе, як хутка разбураюцца маральныя асновы, калі страх, прага помсты і магчымасць беспакаранасці бяруць верх над сумленнем. Ці можа выпадак ператварыць баязліўца ў героя? І ці магчыма захаваць чалавечнасць, калі ўсе навокал выбіраюць жорсткасць? На гэта трэба ўсяго дзесяць дзён», — паведамляе анатацыя.

    Раман можна набыць тут.

    Гэта першы раман Дзяніса Дудзінскага. У 2022 годзе была надрукавана яго кніга з апавяданнямі «РАсСКАЗКИ».

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці