Вынесены прысуд гомельскім «вясноўцам» Леаніду Судаленку і Таццяне Ласіцы: 3 і 2,5 года калоніі
3 лістапада 2021
Праваабаронцаў абвінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 КК), навучанні і падрыхтоўцы асоб для ўдзелу ў такіх дзеяннях, а таксама іх фінансаванні або іншым матэрыяльным забеспячэнні (ч. 2 арт. 342 КК).
Леанід Судаленка і Таццяна Ласіца былі затрыманыя 18 і 21 студзеня. Прычым Таццяну затрымалі ў мінскім аэрапорце. Суд над імі пачаўся 3 верасня.
Пракурор запытаў для Судаленкі і Ласіцы па тры гады пазбаўлення волі.
Па справе праходзіла таксама валанцёрка Марыя Тарасенка, але перад абвяшчэннем прысуду жанчына з’ехала з Беларусі — ёй пагражала 2,5 года калоніі.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
Из базы КГБ: на журналиста Hrodna.life Руслана Кулевича писали донос
29.04.2024
Вялікабрытанія і ЗША запатрабавалі ад Беларусі перастаць рэпрэсаваць журналістаў
05.05.2024
YouTube-каналы беларускіх дзяржСМІ заблакавлі ў Літве
18.09.2024
Дакументальную стужку «Белсата» пра боль эмігрантаў намінавалі на польскі кінафестываль
10.07.2024