• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Вынікі World Press Photo выклікалі абурэнне ў Грузіі і Украіне

    На конкурсе World Press Pho­to ў лік пераможцаў трапілі работы фатографа ТАСС Міхаіла Цярэшчанкі, прысвечаныя пратэстам у Грузіі. А здымак параненага пад Бахмутам расійскага вайскоўца, які зрабіла нямецкая ўдзельніца, журы аб’яднала з фота пацярпелай украінскай дзяўчынкі. Гэтыя факты выклікалі абурэнне фатографаў з Грузіі і Украіны. На сітуацыю адрэагаваў і украінскі МЗС.

    Вынікі World Press Photo выклікалі абурэнне ў Грузіі і Украіне

    Фатографы Грузіі: Вынікі конкурсу зневажаюць ўдзельнікаў пратэстаў

    Грузінскія журналісты апублікавалі ў сацсетках зварот з крытыкай арганізатараў World Press Pho­to. Яны асудзілі рашэнне прысудзіць прэмію фатографу ТАСС Міхаілу Цярэшчанку. Яго праца пад назвай «Пратэсты ў Грузіі» з дэманстрацый супраць прыпынення еўраінтэграцыі ў Тбілісі выйграла ў намінацыі «Серыя здымкаў»,  піша «Медуза».

    «Узнагароджанне фатографа, які падтрымлівае пазіцыю Крамля, за асвятленне антырасійскіх пратэстаў — не толькі глыбока супярэчлівае, але і з’яўляецца прамой знявагай для тых, хто рызыкуе сваім жыццём, выступаючы супраць умяшання Расіі ў суверэнітэт і будучыню Грузіі», — гаворыцца ў заяве.

    Фотажурналісты нагадалі, што агенцтва ТАСС адыгрывала ключавую ролю ў прапагандзе вайны 2008 года і актыўна прадстаўляла Грузію ў якасці дзяржавы-агрэсара.

    «Як грамадзяне Грузіі, краіны, 20% тэрыторыі якой акупавана Расіяй, мы маем непасрэдны досвед вайны, вымушанага перамяшчэння і падрыву нашага суверэнітэту. Пратэстоўцы на ўзнагароджанай серыі выступаюць супраць сіл, якія ТАСС паслядоўна абараняе. Расказваць іх гісторыю праз агенцтва, якое саўдзельнічае ў іх уціску, — гэта не толькі супярэчліва, гэта здрада асноватворным прынцыпам журналістыкі», — падкрэслілі грузінскія журналісты.

    Цярэшчанка ўваходзіць у прэзідэнцкі пул, а ТАСС таксама называе яго ваенным карэспандэнтам. У інтэрв’ю з нагоды перамогі ў конкурсе ён расказаў, што ў 2022 годзе здымаў захоп Марыупаля расійскімі войскамі — і называе гэта «вызваленнем».

    Фатографы Украіны: Журы робіць бачнай пазіцыю агрэсара

    Перамога расійскага фотакарэспандэнта ТАСС абурыла таксама і фатографаў з Украіны. Праўленне Украінскай асацыяцыі прафесійных фатографаў (УАПФ) апублікавала заяву, у якім называе вынікі конкурсу дзіўнымі і нечаканымі.

    «Узнагароджваючы расейскіх фатографаў, якія служаць выразнікамі дзяржаўнай ідэалогіі РФ, конкурс робіць бачнай пазыцыю агрэсара і тым самым спрыяе падмене паняццяў: замест асуджэння агрэсара падкрэсліваецца спачуванне да яго. На наш погляд, такая ўзнагарода не адпавядае дэкляраванай мэце конкурсу — аб’яднаць свет важнымі гісторыямі, асабліва ў кантэксце захопніцкай вайны, якую Расея вядзе супраць Украіны ўжо 11 гадоў», — гаворыцца ў заяве. 

    Асобна УАПФ узгадвае, што ў намінацыі «Адзіночныя фатаграфіі» ўзнагароджаны дзве працы з Еўропы, якія паказваюць вайну ва Украіне з розных ракурсаў. Журы аб’яднала іх як «візуальную пару». На адным з фота знятая шасцігадовая Ангеліна з Харкаўскай вобласці, якая пакутуе ад прыступаў панікі пасля ўцёкаў ад абстрэлаў. На другім — паранены вайсковец ДНР, якому аказваюць дапамогу ў палявым шпіталі.

    У пералік расійскіх фатографаў, якіх сёлета адзначылі на World Press Pho­to, УАПФ дадала таксама беларуску Таццяну Чыпсанаву з праектам пра народ нгаі тухаэ ў Новай Зеландыі. Яна перамагла ў катэгорыі «Доўгатэрміновы праект» рэгіёну Паўднёва-Ўсходняй Азіі і Акіяніі.

    Арганізацыя падкрэсліла важнасць прытрымлівання стандартаў этыкі, бесстароннасці і празрыстасці, улічваючы важнасць такіх конкурсаў для ўкраінскай і міжнароднай фотасупольнасці.

    МЗС Украіны: Атаясамліваць пакуты агрэсара і ахвяры амаральна

    Міністэрства замежных спраў Украіны назвала вартым жалю рашэнне World Press Pho­to стварыць «тандэм» з двух фотаздымкаў, на якіх адлюстраваны траўміраван вайной украінскі дзіця і паранены расейскі акупант, піша «Детектор медіа» .

    «Гэта найгоршы прыклад фальшывай маральнай эквівалентнасці паміж агрэсарам і тым, хто абараняецца ад агрэсіі. Ва ўкраінскага дзіцяці не было выбару — на яго краіну напалі несправядліва. Атаясамліваць яго пакуты з пакутамі акупантаў, якія вырашылі весці захопніцкую вайну, амаральна», — напісаў прэс-сакратар МЗС Украіны Георгій Ціхі на сваёй старонцы ў Х.

    МЗС далучылася да Украінскай асацыяцыі прафесійных фатографаў у асуджэніі арганізатараў World Press Pho­to.

    Нагадаем, у мінулым годзе украінскія фатографы звярнуліся да World Press Pho­to з патрабаваннем выключыць са складу журы расіянку, але ім адмовілі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці