Вызначаны пераможцы Зялёнай прэміі
Беларуская асацыяцыя журналістаў
Green Awards Belarus — гэта ініцыятыва, накіраваная на заахвочванне беларускіх журналістаў і аўтараў кантэнту сацсетак, якія ствараюць матэрыялы на экалагічныя тэмы. Прэмія ініцыюецца «Зялёнай Сеткай».
Топ‑5 «Лепшая аналітыка пра экалогію»
- Артыкул і відэа ад Citydog «В неделю человек может употребить около 5 граммов микропластика. Это как съесть кредитную карточку». Эколог – о том, как микропластик влияет на нашу жизнь.
- Першая публікацыя з цыклу Радыё Свабода “Сьляды” Дыктатура супраць лясоў. Як палітыка ўладаў Беларусі шкодзіць прыродзе + інстаграм.
- Аналітыка Сяргея Бесараба для яго экспертнага блогу і “Зеркало”: С чем связаны природные аномалии, которые одна за другой обрушиваются на Беларусь? Ученый объяснил и рассказал, чего ждать дальше, а таксама Кліматычны маніфест. Што рабіць з кліматам на прыкладзе Беларусі.
- Артыкул на Reform.news: «Зеленая Беларусь» предлагает 8 шагов для защиты от погодных катастроф.
- Артыкул анлайн-газеты “Слідарнасць”: “Да 2020 года мільёны долараў выдаткоўваліся на беларускую прыроду. Цяпер усе гэтыя праекты зачыненыя”
Топ «Лепшы відэа-кантэнт на тэму экалогіі»
- Навіновы сюжэты праграмы Студыя Белсат. Галоўныя навіны дня: Белпол падзяліўся дакументамі пра выкананне дзяржпраграмаў у ліквідацыі наступстваў аварыі на ЧАЭС — паўсюль недапрацоўкі.
- Выпускі антыфэйкавага праекту Беларускага расследвальніцкага цэнтра На «Беларусь 1» заявили, что в Беларуси самые чистые воздух, вода и еда в мире. Проверили, а таксама Фейк от Гигина: только в Беларуси растет численность зубров.
- Навіновы сюжэт перадачы Белсату “Тыдзень” — падсумаванне галоўных навінаў тыдня: Лукашэнка зноў наракае на няўдзячных беларусаў — наступствы ўрагану.
- Відэа ад рэакцыі анлайн-газеты “Салідарнасць” Вяртанне Чарнобыльскіх земляў.
Топ‑3 «Лепшы экакантэнт у сацсетках»
- TikTok канал пра экалагічны лад жыцця “Мікразеляніна”
- Асветніцкія ролікі канала @theothersby ў TikTok: Відэа пра аднаразовыя цыгарэты і Некалькі невялікіх крокаў да экалагічнага ладу жыцця.
- Кантэнт блогу хіміка-энцыклапедыста Сяргея Бесараба: Добро пожаловать в пандемицен.
Асобна журы адзначае мудьтымедыйную гульню “Дворык” за інавацыйнасць ды наватарства формы.
«Лепшыя падкасты на экалагічную тэматыку»
- Падкасты з серыі “Адкрый у сабе вучонага” ад Polske Radio dla Zagranicy на Youtube: Мікрапластык — нябачная, але небяспечная труцізна, Грамадзянская навука і змена клімату і біяразнастайнасць, а таксама Рэкі — блакітныя капіляры Зямлі.
- Лабараторны падкаст, прысвечаны радыяцыі ды змене клімата.
У складзе журы працавалі Надзея Белахвосцік, Барыс Гарэцкі, Ірына Сухій, Эдуард Мельнікаў ды Яніна Мельнікава. На конкурс Green Awards беларускія журналісты, эксперты і блогеры падалі 47 работ. Работы ацэньваліся па 10-бальнай шкале паводле 7 крэтэраў (прыклад для СМІ, прыклад для сацсетак).
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў