• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    The Washington Post: напад на Муратава арганізавалі расійскія спецслужбы

    Напад на галоўнага рэдактара расійскай недзяржаўнай "Новой газеты", нобелеўскага лаўрэата Дзмітрыя Муратава арганізавалі расійскія спецслужбы, піша The Washington Post са спасылкай на крыніцу ва ўрадзе ЗША. Якое менавіта пацверджанне маецца ў амерыканцаў, невядома.

    Дзмітрый Муратаў пасля нападу / Фота з сацсетак

    7 красавіка Муратава аблілі фарбай, якая ўтрымлівала ацэтон, у цягніку Масква — Самара. У яго ў выніку дыягнаставалі хімічныя апёкі вачэй. Непасрэднага выканаўцу паліцыя дагэтуль не затрымала, хаця яго асоба вядомая. «Муратаў, вось табе за нашых пацаноў», — крыкнуў мужчына, абліваючы журналіста фарбай.

    У канцы сакавіка «Новая газета» прыпыніла працу праз ціск уладаў. Яе журналісты, якія з’ехалі за мяжу, арганізавалі рэсурс «Новая газета. Европа». Аднак у Расіі яго заблакавалі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці