Wyborcza паведамляе пра ператрус у будынку TVP у Варшаве. Гэта звязана з тэлеканалам «Белсат»
У сераду раніцай супрацоўнікі Цэнтральнага антыкарупцыйнага бюро Польшчы ўвайшлі ў будынак TVP у Варшаве. Гаворка ідзе пра расследаванне злоўжыванняў на тэлеканале «Белсат», паведамляе Wyborcza.

Офіс TVP у Варшаве. Фота: Wyborcza
Паводле Wyborcza, ператрус у рэдакцыі тэлеканала «Белсат» звязаны з заявай аб злачынстве, якую падало цяперашняе кіраўніцтва TVP. Былое кіраўніцтва канала абвінавачваюць ва шматмільённых злоўжываннях, звязаных з аплатай IT-паслуг.
Wyborcza таксама паведаміла, што «неафіцыйна вядома» пра ператрус у кватэры былой кіраўніцы «Белсата». Агнешка Рамашэўская, якая займала пасаду дырэктакі «Белсата» да сакавіка 2024 года, абвергла гэтую заяву ў сацсетцы Х.
«Хтосьці там страціў розум? Ніхто не абшуквае маю кватэру!» — напісала Агнешка Рамашэўская-Гузы.
