Ягор Марціновіч ўзнагароджаны Нацыянальнай прэміяй за абарону правоў чалавека
Сайт charter97.org абвесціў лаўрэатаў Нацыянальнай прэміі ў галіне абароны правоў чалавека за 2016 год імя Віктара Івашкевіча.
Журналіста «Нашай Нівы» Ягора Марціновіча ўзнагародзілі прэміяй у намінацыі «За асабістую мужнасць» за вернасць ідэалам свабоды слова пры правядзенні сваіх сумленных журналісцкіх расследаванняў.
Марціновіч зафіксаваў, што на 205‑м участку 97‑й акругі Мінска, дзе балатавалася прадпрымальніца з АГП Ганна Канапацкая і кандыдатка ад «Гавары праўду» Таццяна Караткевіч, улады ўдвая завысілі яўку — з 25% да 51%. За гэта міліцыя з ужываннем сілы выдаліла яго з участка, але журналіст данёс праўду пра фальсіфікацыі вынікаў выбараў у Беларусі, паведамляе charter97.org
Таксама лаўрэтамі прэмій сёлета сталі музыка Ігар Варашкевіч («Смеласць у творчасці»), эканаміст Леанід Злотнікаў («За вернасць прынцыпам», грамадскі актывіст Вадзім Кабанчук («За асабістую мужнасць»).
Прэмія заснаваная ў 1998 годзе.
