• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Ягор Марціновіч ўзнагароджаны Нацыянальнай прэміяй за абарону правоў чалавека

    Сайт charter97.org абвесціў лаўрэатаў Нацыянальнай прэміі ў галіне абароны правоў чалавека за 2016 год імя Віктара Івашкевіча.

    Журналіста «Нашай Нівы» Ягора Марціновіча ўзнагародзілі прэміяй у намінацыі «За асабістую мужнасць» за вернасць ідэалам свабоды слова пры правядзенні сваіх сумленных журналісцкіх расследаванняў.

    Марціновіч зафіксаваў, што на 205‑м участку 97‑й акругі Мінска, дзе балатавалася прадпрымальніца з АГП Ганна Канапацкая і кандыдатка ад «Гавары праўду» Таццяна Караткевіч, улады ўдвая завысілі яўку — з 25% да 51%. За гэта міліцыя з ужываннем сілы выдаліла яго з участка, але журналіст данёс праўду пра фальсіфікацыі вынікаў выбараў у Беларусі, паведамляе charter97.org

    Таксама лаўрэтамі прэмій сёлета сталі музыка Ігар Варашкевіч («Смеласць у творчасці»), эканаміст Леанід Злотнікаў («За вернасць прынцыпам», грамадскі актывіст Вадзім Кабанчук («За асабістую мужнасць»).

    Прэмія заснаваная ў 1998 годзе.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці