Як арганізатар акцыі пратэсту ў Брэсце: блогер Аляксандр Кабанаў атрымаў вялікі тэрмін арышту
                         Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"                    
                
                            У судзе Ленінскага раёна Брэста 20 красавіка судзілі актывістаў, якія выступаюць супраць акумулятарнага завода і бралі ўдзел у акцыі пратэсту 12 красавіка. Блогер Аляксандр Кабанаў быў асуджаны за парушэнне часткі 3 артыкула 23.34 КаАП — яго абвінавацілі ў арганізацыі акцыі, паведамляе сайт Spring96.org.

Справу блогера Аляксандра Кабанава разглядаў суддзя Дзмітрый Куроўскі. Кабанава абвінавацілі ў парушэнні часткі 2 арт. 23.34 КаАП, то бок яго палічылі непасрэдным арганізатарам акцыі 12 красавіка.
Пасля допыта сведкі міліцыянта Філіпа Кітленкі суддзя вынес рашэнне — арыштаваць блогера на 15 сутак.
Аляксандр Кабанаў — вядомы блогер, які актыўна асвятляе пратэсты супраць будаўніцтва акумулятарнага завода каля Брэста.
                    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
                    
                         @bajmedia
                        @bajmedia
                    
                
            
            
             @bajmedia
                        @bajmedia
                    Больш матэрыялаў