Як беларускія медыя пішуць пра Германію, а нямецкія – пра Беларусь? Прэзентацыя даследавання BISS — 3 лютага
Эксперты Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў (BISS) Вадзім Мажэйка і Кацярына Шмаціна на аснове медыяманіторынга прааналізавалі фарміраванне вобраза Германіі ў беларускіх медыя і фарміраванне вобраза Беларусі ў нямецкіх мэдыя.
На прэзентацыі мы раскажам пра высновы, рэкамендацыях і метадалогію даследавання, а таксама пра самыя цікавыя кейсы:
* у якім беларускім медыя ўсе навіны пра міграцыю ў Нямеччыну звязаны з крыміналам?
* якое нямецкае медыя называе Беларусь «невядома дзе»?
* хто ў Белаурси больш за ўсіх піша пра нямецкія навіны, а хто малюе Нямеччыну краінай прыродных катаклізмаў?
Таксама ў дыскусіі возьмуць удзел Дзмітрый Страціеўскі (Германія), намеснік дырэктара Берлінскага Цэнтра вывучэння Усходняй Еўропы (Osteuropa-Zentrum Berlin e.V.), і Паўлюк Быкоўскі, медыяэксперт, карэспандэнт Deutsche Welle. Разам мы абмяркуем, чаму ў беларускіх і нямецкіх мэдыяў існуе такая сітуацыя і як яе можна палепшыць. Мадэратарам дыскусіі выступіць Пётр Рудкоўскі, дырэктар Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў (BISS).
Прэзентацыя даследавання Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў (BISS) і дыскусія з запрошанымі гасцямі адбудзецца 3 лютага, 19.00, галерэя «Арт-Беларусь» (вул. Казлова, 3).