• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Якія FM-радыё слухаюць беларусы?

     “Unistar”, “Русское радио”, “Радыё Рокс”, “Новае радыё”, “Мелодии века” – так выглядае пяцёрка лідараў у Мінску.

    “Радыё Рокс”, “Новае радыё”, “Unistar”, “Русское радио”, 1-ы Нацыянальны канал Беларускага радыё – лідары сярод слухачоў абласных цэнтраў (уключна з Мінскам).

    Даследаванне праводзіла з канца лютага да канца красавіка 2016 г. прыватная даследчая кампанія ГЕВС, а вынікі апублікаваў рэсурс marketing.by.

    Апытвалі прадстаўнікоў дзвюх “генеральных сукупнасцяў” – жыхароў Мінска ва ўзросце 12–65 гадоў, а таксама жыхароў Мінска і іншых абласных цэнтраў Беларусі ў тым жа веку. Агулам было апытана 9 587 рэспандэнтаў.

    Даследаванне праводзілася метадам тэлефонных інтэрв’ю па методыцы Day-after-Recall — успамін рэспандэнтам свайго ўчорашняга дня. На першым этапе даследчыкі высвятлялі, ці слухае чалавек радыё наогул. На другім – у тых, хто слухае, пыталіся,  якія радыёстанцыі яны слухалі цягам апошняга месяца і апошняга тыдня. Пры гэтым у адвольным парадку зачытваўся спіс усіх радыёстанцый, якія вяшчалі на момант апытання ў адпаведным горадзе. На трэцім этапе ў людзей высвятлялі, якія радыёстанцыі, калі, дзе і пры дапамозе чаго слухаў рэспандэнт учора, – тлумачыць методыку marketing.by.

    * У катэгорыю “Іншыя” трапілі рэгіянальныя радыёстанцыі (такія як “Горад FM” (Брэст), “Радыё Брэст”, “Русское Радио Витебск”, “Радыё Віцебск”, “Еўропа Плюс” (Віцебск), “Рэтра Люкс FM“ (Віцебск), “Гомель FM”, “Гомель Плюс”, “Гомельскае гарадское радыё”, “Радыё Гродна”, “Радыё MFM” (Гродна), “Радыё Магілёў”, “Русское Радио Могилев”).

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Акцэнты

    «Нават збеглую, нават іх прыхільніцу». Прапаганда пераконвае беларусаў, што трэба вяртацца дадому, выкарыстоўваючы гісторыю згвалтавання ў Варшаве

    06.03.2024
    Акцэнты

    «Ее было невозможно остановить». История украинской журналистки Виктории Рощиной, которую убил российский плен

    В четверг стало известно о смерти в российском плену 27-летней Виктории Рощиной, журналистки издания Hro­madske и внештатного автора «Украинской правды». Русская служба BBC рассказывает историю журналистки, которая активно писала о жизни на оккупированных территориях Украины и дважды попадала в плен к российским силовикам.
    14.10.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці