• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Якубовіч: Блогеры нівеліруюць інфармацыйнае поле. Абмяркоўвайце!

    Сёння кожны чалавек можа стварыць акаўнт, стаць блогерам і паведамляць навіны. Гэта велізарная праблема, таму што гэтыя людзі нівеліруюць інфармацыйнае поле. На гэтым аспекце засяродзіў увагу падчас тэлепраграмы «Клуб рэдактараў», паказанай 8 мая ў эфіры канала «Беларусь 1», галоўны рэдактар газеты «СБ. Беларусь сегодня» Павел Якубовіч.

    Павел Якубович

    Удзельнікі клуба абмеркавалі зварот у блогу журналіста Віктара Марціновіча, які заявіў, што «медыйнае слова дэвальвавалася, уладу больш не цікавіць тое, што мы пра яе думаем» і паскардзіўся на адсутнасць аналітычных матэрыялаў.

    «Марціновіч паставіў пытанне, але прааналізаваць, відавочна, не змог. Справа ў тым, што на сур’ёзнае крытычнае выступленне і «Народнай волі», і «Савецкай Беларусі», і тэлебачання мясцовыя і цэнтральныя ўлады рэагуюць, — сказаў Павел Якубовіч. — Але гаворка ідзе пра іншае. Сёння кожны чалавек можа стварыць акаўнт, стаць блогерам і паведамляць навіны. Гэта велізарная праблема, таму што гэтыя людзі нівеліруюць інфармацыйнае поле. На фоне напаўскандальнай нікчэмнай інфармацыі грамадскасць перастала давяраць выступам прэсы, тэлебачання, радыё».

    Старшыня Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Беларусі, вядучы тэлепраграмы «Клуб рэдактараў» Генадзь Давыдзька адзначыў, што на апошнім тыдні папулярнымі тэмамі ў медыйнай прасторы былі канфлікт кіроўцы і пешаходаў, якія не падзялілі зялёную зону, інцыдэнт з бамжом у мінскім метро, дзеянні бацькі, які трымаў хлопчыка, пакуль таго біў яго сын, рабаванне падлеткамі крамы, спроба самагубства жанчыны на Мінскім моры.

    Сёння інфармацыі стала так шмат, што спажывец не паспявае яе «пераварыць», павялічылася колькасць сродкаў масавай інфармацыі, у прыватнасці тэлевізійных каналаў, сказаў галоўны рэдактар штотыднёвіка «Аргументы і факты ў Беларусі» Ігар Сакалоў. У сувязі з гэтым Генадзь Давыдзька заўважыў, што кіраўнікі СМІ і самі журналісты, каб прыцягнуць увагу, вымушаныя даваць кідкія загалоўкі і выбіраць крымінальныя сюжэты.

    Абмяркоўвайце ў каментах!

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Акцэнты

    «Нават збеглую, нават іх прыхільніцу». Прапаганда пераконвае беларусаў, што трэба вяртацца дадому, выкарыстоўваючы гісторыю згвалтавання ў Варшаве

    06.03.2024
    Акцэнты

    «Ее было невозможно остановить». История украинской журналистки Виктории Рощиной, которую убил российский плен

    В четверг стало известно о смерти в российском плену 27-летней Виктории Рощиной, журналистки издания Hro­madske и внештатного автора «Украинской правды». Русская служба BBC рассказывает историю журналистки, которая активно писала о жизни на оккупированных территориях Украины и дважды попадала в плен к российским силовикам.
    14.10.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці