• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    YouTube блакуе для ўкраінцаў канал расійскай журналісткі Латынінай

    Ва Украіне былі заблакаваныя тры  YouTube-каналы, якія распаўсюджвалі наратывы, што адпавядалі расійскай прапагандзе.

    Юлія Латыніна

    Юлія Латыніна, 2013 год. Фота: Dmit­ry Rozhkov, ru.wikipedia.org

    Пра гэта паведаміў Цэнтр па супрацьдзеянні дэзінфармацыі.

    Такім чынам, былі заблакаваныя канал расійскай журналісткі Юліі Латынінай і два YouTube-каналы былога народнага дэпутата Украіны Генадзя Балашова, які пакінуў Украіну на пачатку паўнамаштабнага ўварвання.

    Варта адзначыць, што 20 ліпеня прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі выканаў рашэнне Рады нацыянальнай бяспекі і абароны аб увядзенні санкцый супраць Латынінай і Балашова.

    Мониторинг пророссийской пропаганды в государственных телевизионных СМИ Беларуси

    Расійская журналістка і пісьменніца Юлія Латыніна, якую называюць «апазіцыянеркай», выказвала антыўкраінскія погляды, у прыватнасці, сцвярджаючы, што Украіна была ўтворана штучна, украінская мова «не такая культурна развітая, як руская», а ўкраінцы і рускія — «брацкія народы».

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці