YouTube дазволіў мацюкацца: правілы змякчылі для прыцягнення аўтараў
З лістапада мінулага года YouTube забараніў непрыстойную лексіку ў відэа. Але аказалася, што без гэтага платформе абысціся цяжка, піша "Наша Ніва".
Ролікі з лаянкай страчвалі манетызацыю — аўтары такіх відэа больш не атрымлівалі грошы за паказ рэкламы ў сваіх відэа. Аднак такія строгія правілы прывялі да адтоку аўтараў з платформы.
Днямі YouTube заявіў, што да 10 сакавіка перагледзіць свае правілы, і аўтары будуць мець магчымасць зарабіць грошы на відэа з лаянкай, хаця і з некаторымі абмежаваннямі.
Чытайце яшчэ:
Як міжнародная супольнасць адрэагавала на прызнанне БАЖ «экстрэмісцкім фармаваннем»: АБСЕ, «Рэпарцёры без межаў», ЕФЖ і іншыя
Прызнанне БАЖ «экстрэмісцкім фармаваннем» мала што зменіць — палітолаг
Зампредседателя БАЖ: «Решение властей признать БАЖ «экстремистским формированием» является политически мотивированным преследованием»
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў