«Экстрэмісцкі» спіс Мінінфарма: YouTube-канал «Беларусь live», Telegram-чат «Витебск, я гуляю» і іншыя
Міністэрства інфармацыі Беларусі 20 сакавіка абнавіла Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

Выява створана БАЖ з выкарыстаннем ChatGPT
Рашэннем суда Ленінскага раёна Магілёва ад 17 сакавіка 2025 года «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» прызнаны YouTube-канал «Беларусь live» (ідэнтыфікатар youtube.сom/@Belarus_live).
Гэты канал мае больш за 37 тысяч падпісчыкаў і прэзентуе сябе як рэтранслятар навін з Беларусі і постсавецкай прасторы.
18 сакавіка 2025 года суд Ленінскага раёна Гродна прызнаў «экстрэмісцкай» суполку ў Telegram з назвай «ЧАТ Витебск, я гуляю!» (ідэнтыфікатар t.me/vitebsk_info_chat). Забароненым для распаўсюду стаў таксама лагатып рэсурса і любы візуальны матэрыял, які ўтрымлівае тэкст «ЧАТ Витебск, я гуляю!».
Гэты Telegram-чат — адзін з інтэрнэт-рэсурсаў аднайменнага праекта, накіраванага на асвятленне падзей у рэгіёне, у тым ліку палітычных і эканамічных.
У той самы дзень суд Ленінскага раёна Гродна прызнаў «экстрэмісцкім» яшчэ адзін рэсурс, які транслюе беларускія навіны — Telegram-суполку «Стромкае піке» ( ідэнтыфікатар t.me/BelBroiler747). Таксама разам з лагатыпам, які ўтрымлівае тэкст «BEL FLYING NEWS», і «візуальным матэрыялам» — тэкстам «Стромкае піке», размешчаным на любых магчымах носьбітах.
Суд Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы 18 сакавіка 2025 года прызнаў «экстрэмісцкімі матэрыяламі» адразу некалькі суполак у сацыяльнай сетцы «Одноклассники», дзе размяшчаюцца навіны з Беларусі і свету. Паводле рашэння суда ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў унесеныя суполкі:
- «Г.Пинск 85рп 1985–1989г.г.» (ідэнтыфікатар ok.ru/group/53851291189260),
- «Есть такие Чудесные Люди» (ідэнтыфіктар ok.ru/group/56989529014413),
- «Брест. Вчера и Сегодня» (ідэнтыфікатар ok.ru/brest.vche).
