• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Юрась Карманаў прапанаваў “Мілкавіце” прымірэнчую працэдуру

    На чарговым пасяджэнні Эканамічнага суда Мінска журналіст Associated Press Юрась Карманаў прапанаваў ТАА “Мілкавіта” прымірэнчую працэдуру.

    – Для нас было важна даказаць у судзе, што звесткі, якія прагучалі ў маім матэрыяле, дакладна атрыманыя ад дзяржаўнай установы – Мінскага гарадскога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі. На мінулым пасяджэнні прадстаўнікі цэнтра пацвердзілі, што сапраўды выдалі пратакол вымярэнняў, які фігураваў у матэрыяле. Таму цяпер на падставе гэтых фактаў мы прапануем “Мілкавіце” прымірэнчую працэдуру, – расказаў прэс-службе ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” Карманаў.

    Прадстаўнік ТАА “Мілкавіта” папрасіў суд прадаставіць яму час для абмеркавання працэсуальнай пазіцыі, таму ў судзе абвешчаны перапынак да 11 гадзін 13 снежня.

    Журналісты АР у красавіку 2016 года правялі расследаванне аб актыўным выкарыстанні забруджаных зямель Чарнобыльскай зоны ў сельскай гаспадарцы. Журналісты даведаліся, што фермер Мікалай Чубянок, які арганізаваў малочную ферму за некалькі кіламетраў ад знакаў «Стоп! Радыяцыя!», штодня здае каля дзвюх тон малака на завод ААТ «Мілкавіта» ў Хойніках. Каля 90 % прадукцыі ААТ «Мілкавіта» з Хойнікаў ідзе на экспарт у Расію.

    Аналіз малака ў галоўнай лабараторыі Мінскага гарадскога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі паказаў, што дапушчальныя нормы па ўтрыманні стронцыю (SR-90) перавышаныя ў 10 разоў. Згодна з заключэннем цэнтра, які мелі журналісты, малако ўтрымлівала 37,5 Бк/кг стронцыю пры дапушчальнай норме ў 3,7 Бк/кг.

    Журналісты не толькі праінфармавалі аб выніках даследаванняў кіраўніцтва «Мілкавіты», але і працытавалі ў сваім артыкуле словы прадстаўніка завода Маю Феданчук. Яна паведаміла, што «ўласны аналіз лабараторыі завода паказвае, што малако адпавядае нормам і ўтрымлівае стронцыю ў сярэднім 2,85 Бк/кг».

    Пасля публікацыі Дэпартамент па ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС МНС Беларусі правёў праверку, якая не выявіла ў малацэ перавышэння па колькасці стронцыю-90. На гэтыя вынікі і спасылаецца ААТ «Мілкавіта» ў сваёй заяве ў суд.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці