Ютуб-канал і тэлеграм-канал «Жизнь-малина» прызнаныя экстрэмісцкімі матэрыяламі
Прэс-служба Беларускай асацыяцыі журналістаў
«Жизнь-малина» — самы папулярны ў Беларусі ютуб-канал з інтэрв’ю з вядомымі асобамі. Канал вядзе журналіст Мікіта Мелказёраў.
Папулярны youtube-канал «Жизнь-малина» Мікіты Мелказёрава, аднайменны тэлеграм-канал і чат прызналі экстрэмісцкімі
Экстрэмісцкім таксама прызнаны «лагатып у выглядзе сямі паўкругаў белага колеру на ружовым фоне».
Гэтае рашэнне 25 красавіка прыняў Цэнтральны суд Мінска.
У youtube-канала «Жизнь-малина» — 108 тыс. падпісчыкаў.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў