З 1 студзеня 2022 года адміністраваць байнэт замест hoster.by будзе beCloud
Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"
Раней адміністраваннем 10 гадоў займаўся hoster.by.
Аператыўна-аналітычны цэнтр пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь падрыхтаваў адпаведны загад ад 25 жніўня 2021 г. № 138, у адпаведнасці з якім з 1 студзеня 2022 г. функцыі тэхнічнага адміністратара будзе выконваць СТАА «Беларускія воблачныя тэхналогіі».
Цяпер у нацыянальнай даменнай зоне .BY і .БЕЛ зарэгістравана каля 150 000 даменаў.
Гендырэктар кампаніі Сяргей Павалішаў быў затрыманы 18 мая, ён ужо чацвёрты месяц знаходзіцца ў СІЗА разам з менеджарамі і журналістамі Тутбая.
Пад хатнім арыштам знаходзіцца саўладальніца hoster.by Юлія Чарняўская.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў