• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    З парталу Onliner сыходзіць галоўны рэдактар

    У разьвітальным допісе Мікалай Казловіч паведаміў, што сыходзіць у афлайн на «перазагрузку», а рэдактарскія абавязкі падхопіць ягоны калега Мікалай Градзюшка.

    «Onlin­er — ты космас! Дзякуй за магчымасьць займацца любімай справай апошнія 10 гадоў. Гэтая мая гісторыя заканчваецца. А далей — паглядзім. Усьцешаны, што перадаю руль Колю Градзюшку. Усё будзе добра», — напісаў ён у твітэры.

    Незадоўга да атакі на незалежныя мэдыя разам з рэдактарамі парталу Tut.by Марынай Золатавай і спартовага рэсурсу Tri­buna Алегам Гаруновічам далучыўся да моўнай ініцыятывы «беларускія нядзелі».

    Onlin­er — апошні буйны онлайн-рэсурс, які мае статус СМІ. Журналісты асьвятлялі леташнія масавыя акцыі пратэсту, іх затрымлівалі і судзілі.

    Так, у канцы мінулага году тады яшчэ выпускаючага рэдактара Мікалая Градзюшку абвінавацілі ва ўдзеле ў «несанкцыянаваным мерапрыемстве». Да суду пратрымалі на Акрэсьціна і пакаралі штрафам у памеры 30 базавых велічынь (на той момант 810 рублёў). А сёлета сілавікі прыходзілі зь ператрусам да журналісткі Настасьсі Занько.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці