• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    З пружанскай раёнкі сышла рэдактарка. Яе сына асудзілі па «карагоднай справе»

    Пасаду галоўнага рэдактара пружанскай газэты «Раённыя будні» пакінула Галіна Сьвідуновіч, сына якой пакаралі 1,5 гадамі «хіміі» за падзеі 13 верасьня 2020 году, калі на Маршы герояў у Берасьці пратэстоўцы вадзілі карагод, сьпявалі песьні, танцавалі.

    Віктар Ільюшчанка

    Месца Сьвідуновіч заняў Віктар Ільюшчанка з гарадзкога пасёлку Карма Гомельскай вобласьці. Там у мясцовай раёнцы «Зара над Сожам» ён адпрацаваў больш за 23 гады.

    Пасьля выбараў 2020 году ён падтрымліваў праўладныя аўтапрабегі.

    У 2017 годзе Віктар Ільюшчанка быў сябрам Кармянскай раённай выбарчай камісіі па выбарах мясцовых дэпутатаў. Вылучаўся ад раённай арганізацыі праўладнай Камуністычнай партыі Беларусі.

    Афіцыйна аб прычынах кадравых зьмен у газэце не паведамляюць.

    Усяго па «справе карагодаў» асуджаныя 102 чалавекі. 30 жніўня вядоўцу тэлеканалу Беларусь‑4​ Канстанціна Сьвідуновіча пакаралі 1 годам і 6 месяцамі «хіміі». Вядома, што сын Галіны Сьвідуновіч — берасьцеец Канстанцін Сьвідуновіч, вядучы праграмы «Ранішняга экспрэса» на Беларусь‑4 (ТРК «Брэст»).

    Яго і яшчэ 11 чарговых фігурантаў асудзіў 30 жніўня ў Ленінскім раённым судзе Берасьця судзьдзя Дзьмітры Куроўскі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Акцэнты

    «Нават збеглую, нават іх прыхільніцу». Прапаганда пераконвае беларусаў, што трэба вяртацца дадому, выкарыстоўваючы гісторыю згвалтавання ў Варшаве

    06.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці