З расійскага палону вызвалілі ўкраінскага журналіста, захопленага ў 2022‑м
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі пацвердзіў факт абмену з Расіяй палоннымі і падзякаваў ААЭ за пасярэдніцтва.

Журналіст Дзмітрый Хілюк 24 жніўня 2025 года пасля вяртання з расійскага палону ў межах абмену. Фота: тэлеграм-канал Уладзіміра Зяленскага
«Сёньня нашы людзі вяртаюцца дадому. Салдаты Ўзброеных сіл, Нацыянальнай гвардыі, Дзяржаўнай памежнай службы і мірныя жыхары. Большасьць з іх знаходзяцца ў палоне з 2022 года».
Зяленскі паведаміў пра вяртаньне дадому журналіста Дзьмітрыя Хілюка, якога выкралі ў Кіеўскай вобласьці ў сакавіку 2022 года.
Апрача Хілюка ўкраінцы вызвалілі яшчэ сем цывільных, у тым ліку журналіста Марка Каліуша, і былога мэра Херсона Ўладзіміра Мікалаенку.
Абмены працягваюцца, заявіў прэзыдэнт Украіны Зяленскі ў тэлеграме.
