За месяц «Наша Ніва» так і не атрымала ад Мінздароўя інфармацыю, якую міністр паабяцаў на прэс-канферэнцыі з СААЗ
На прэс-канферэнцыі з місіяй СААЗ 11 красавіка ў адказ на пытанне «Нашай Нівы» міністр аховы здароўя Беларусі Уладзімір Каранік не змог назваць агульную лічбу хворых на пнеўманію ў Беларусі, Віцебскай вобласці і ў Докшыцкім раёне, але паабяцаў даць такую інфармацыю. «Напішыце нам запыт, і мы вам яе прадаставім», — сказаў міністр.
Прайшоў больш чым месяц ад часу адпраўкі запыту ў прэс-службу (мы прадублявалі яго рознымі каналамі), але адказу на свой запыт мы так і не атрымалі.
Гэта паказальны прыклад. Перад місіяй міжнароднай арганізацыі дэманстравалася адкрытасць, але, як выявілася, гэта не распаўсюджваецца на грамадзян сваёй краіны.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў