За сэлфі на помніках і руінах Брэсцкай крэпасці будуць штрафаваць
Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"
У мемарыяльным комплексе "Брэсцкая крэпасць" уводзяць штрафы для наведнікаў, якія фатаграфуюцца на руінах, бо гэта шкодзіць гістарычным аб'ектам.
Дырэкцыя комплексу змагалася з паводзінамі турыстаў з дапамогай інфармацыйных таблічак, але выніку гэта не дало, паведамляе «Еўрарадыё» са спасылкай на АНТ.
Праўда дырэктар мемарыяльнага комплексу «Брэсцкая крэпасць-герой» Рыгор Бысюк прыводзіць іншую прычыну — маральную:
Бысюк: «Тыя сэлфі, здымкі, якія робяць ля нашых скульптурных кампазіцый, будынкаў, збудаванняў часам недарэчныя, скажам так. Недарэчныя выразы твараў і позы, якія робяць нашы наведвальнікі. Трэба пра гэта памятаць!».
Ужо бліжэйшым часам у крэпасці з’явяцца таблічкі з паведамленнямі пра памер штрафаў.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў