За што пераследуюць Шэрага Ката? Зміцер Казлоў у гасцях Еўрарадыё
За ўдзел у акцыях у абарону незалежнасці Беларусі відэаблогер Зміцер Казлоў, больш вядомы як Шэры Кот, атрымаў 105 сутак адміністрацыйнага арышту. Частку тэрміну ён ужо адсядзеў. Але на гэтым пераслед Шэрага Ката не скончыўся: на 27 студзеня прызначаны яшчэ адзін суд. І ўсё – за акцыі супраць паглыблення інтэграцыі Беларусі і Расіі ў межах Саюзнай дзяржавы.
Чаму менавіта да Шэрага Ката столькі ўвагі з боку праваахоўных органаў? Як у судзе тлумачаць такі вялікі тэрмін адміністрацыйнага арышту і ці законна гэта? Што самае цяжкае на «сутках» і ці прымусіць знаходжанне там рабіць правільныя матэрыялы для свайго відэаблога?
На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае відэаблогер Зміцер Казлоў.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў