• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    За сюжэт пра смурод ад новага завода журналістаў аштрафавалі больш як на дзве тысячы рублёў

    Светлагорскі раённы суд 18 студзеня пакараў вялікімі штрафамі гомельскіх журналістаў-фрылансераў Кастуся Жукоўскага і Андрэя Толчына за нібыта незаконнае апытанне жыхароў вёскі Якімава Слабада, выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ без акрэдытацыі для тэлеканала “Белсат”.

    Жукоўскі аштрафаваны на 50 базавых велічыняў (1 225 рублёў), Толчын — на 45 (1 102,5 рублі) базавых.

    — Суддзя Руслан Царук, які сёння аштрафаваў мяне з Толчыным, пакараў не толькі нас. Ён прадвызначыў сваё жыццё ў шкодным смуродзе, сваіх сваякоў, пракурораў, міліцыянтаў і 70-тысячнага горада з прылеглымі да завода беленай цэлюлозы вёскамі, — кажа Службе маніторынгу ГА “БАЖ” журналіст Жукоўскі.

    Адміністрацыйныя пратаколы на фрылансераў складаў старшы ўчастковы інспектар, капітан міліцыі Сяргей Шліхтоў. Ён абвінаваціў фрылансераў у парушэнні Закона аб СМІ. Паводле міліцыі, фрылансеры злоўжывалі правамі і абавязкамі журналіста, бо ажыццяўлялі апытанне жыхароў вёскі Якімава Слабада і такім чынам удзельнічалі ў вырабе і распаўсюдзе прадукцыі СМІ ў выглядзе сюжэта, які размешчаны на сайце “Белсата”.

    У мінулым снежні фрылансеры запісалі на відэа выказванні жыхароў вёскі Якімава Слабада наконт удушлівага смуроду, якім накрыў наваколле ўзведзены нядаўна кітайцамі і на кітайскі крэдыт завод беленай сульфатнай цэлюлозы. Відэа было змешчана на YouTube — частку здымкаў скарыстаў польскі спадарожнікавы тэлеканал “Белсат”.

    У суд падтрымаць Жукоўскага і Толчына прыехалі з горада і вёскі Якімава Слабада дзесяткі жыхароў.

    — Усе здзіўляліся, як гэта можна судзіць журналістаў за праўду, — кажа Андрэй Толчын.

    Штрафы журналістам па арт. 22.9 КаАП

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці