За збіццё Чалага далі 3 гады турмы і 3 гады «хіміі»
Суд Цэнтральнага раёна Мінска вынес вырак у гучнай справе аб збіцці эканаміста Сяргея Чалага і яго сябра Анатоля Сакалоўскага, піша Радыё Свабода.
Суддзя Таццяна Акавітая прысудзіла нападнікам: Аляксандру Рублёву 3 год зняволення, Кірылу Доўнару — 3 год абмежавання волі ва ўстанове адкрытага тыпу (так званай «хіміі»).
Пацярпелыя патрабавалі ад падсудных яшчэ грашовай кампенсацыі за маральныя пакуты: Чалы — 5 тысяч рублёў, Сакалоўскі — 500 рублёў. Суд пастанавіў спагнаць на карысць Чалага 1 тысячу рублёў і судовыя выдаткі больш за 1 тысячу, на карысць Сакалоўскага — 250 рублеў.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў