Заблакаваны доступ да сайта Dissidentby.com
14 красавіка 2021
Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"
Ëн перастаў адкрывацца з некаторых правайдараў. У карыстальнікаў з'яўляецца надпіс, што доступ да сайта абмежаваны паводле рашэння Міністэрства інфармацыі.
Сайт Dissidentby.com змяшчае інфармацыю пра палітвязняў: імёны, кантакты, а таксама рэквізіты для дапамогі сем’ям палітзняволеным. Усяго на сайце ёсць інфармацыя пра 526 арыштаваных па палітычных справах, незалежна ад таго, ужо прызнаны гэты зняволены палітвязнем праваабаронцамі ці не.
Мэта гэтага праекта — стварыць умовы для прамой дапамогі вязням праз перадачы, афармленне падпіскі на газеты і часопісы, пералік сродкаў на асабісты рахунак вязня для магчымасці «атаваркі» ў ізалятарах.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
Кіраўнікам дзяржаўных газет у Беларусі плацяць максімальна магчымы заробак
05.11.2024
Беларус Дзмітрый Шэпелеў страціў працу на расійскім тэлебачанні
18.10.2024
У адказ на блакіроўку Еўрасаюзам расійскіх СМІ ў Расіі заблакавалі «Белсат»
25.06.2024
Прысуд Ігару Карнею: 3 гады і 20 тысяч рублёў штрафу
22.03.2024