• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Савет міністраў замежных спраў СНД прыняў заяву «ў абарону правоў СМІ»

    Савет міністраў замежных спраў (СМЗС) СНД па выніках пасяджэння ў Мінску 12 красавіка 2024 года прыняў заяву аб «забеспячэнні бяспечных умоў прафесійнай дзейнасці журналістаў і недапушчэнні ўшчамлення іх правоў».

    Крыніца фота: cis.minsk.by

    Як паведамляецца на сайце выканкама СНД, “права на свабоду меркавання, яго выказвання і доступ да адкрытай інфармацыі” з’яўляюцца “найважнейшымі складнікамі сучаснага грамадства, гарантаванымі асноватворнымі міжнароднымі дакументамі ў галіне правоў чалавека”.

    “У сувязі з гэтым міністры замежных спраў выступаюць у абарону правоў СМІ і за забеспячэнне іх плюралізму, адзначаюць недапушчальнасць неабгрунтаваных забаронаў на ажыццяўленне журналістамі сваёй прафесійнай дзейнасці, — гаворыцца ў заяве.

    У дакуменце прапануецца фарміраваць у інфармацыйным асяроддзі “аб’яднальны пазітыўны парадак дня”, заяўляецца аб “недапушчэнні распаўсюджвання навін, якія правакуюць міжнацыянальную і рэлігійную варожасць”, “стварэнні і забеспячэнні бяспечных і спрыяльных умоў для журналістаў і супрацоўнікаў СМІ, якія выконваюць сваю працу”.

    У Беларусі практычна не засталося незалежных грамадска-палітычных СМІ. Многія рэдакцыі пасля разгрому (ператрусы, канфіскацыя тэхнікі, арышты, блакаванне) альбо закрыліся, альбо працуюць за мяжой. Некаторыя незалежныя інтэрнэт-СМІ, якія засталіся ў краіне, у інтарэсах бяспекі пераключыліся на бытавыя тэмы.

    9 красавіка 2024 года міжнародная арганізацыя “Рэпарцёры без межаў” (RSF) звярнула ўвагу на ўзмацнелыя рэпрэсіі беларускіх уладаў супраць незалежных журналістаў.

    “Многія прафесіяналы былі вымушаныя адправіцца ў выгнанне, прычым найбольшая хваля эміграцыі была зафіксаваная ў перыяд з лета 2020 года па лета 2021 года, у асноўным у Польшчу і Літву. Аднак гэта не гарантуе бяспеку журналістаў, якія часам сутыкаюцца з ціскам на іх сваякоў, якія застаюцца ў краіне, або санкцыямі праз іх супрацоўніцтва з незалежнымі СМІ, унесенымі ўладамі ў спіс “экстрэмісцкіх”, — адзначаецца ў заяве.

    Па выніках 2023 года Беларусь заняла 157 месца сярод 180 краін у Сусветным індэксе свабоды прэсы RSF.

    Паводле звестак Беларускай асацыяцыі журналістаў, у няволі ўтрымліваюцца 34 прадстаўнікі СМІ.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці