• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Запрашаем на прэс-ланч Adami Media Prize з удзелам Дар’і Жук (12 верасня)

    Adami Media Prize разам з Беларускай асацыяцыяй журналістаў запрашаюць 12 верасня акунуцца ў атмасферу культурніцкай, этнічнай і рэлігійнай разнастайнасці Беларусі і краінаў Усходняга партнёрства. Задайце пытанні па конкурснай дакументацыі, даведайцеся, дзе можна паглядзець працы пераможцаў мінулых гадоў і пачастуйцеся сытнымі і карыснымі стравамі ад шэфа новага месца пад назвай "Сытые братья".

    Міжнародны анлайн-конкурс Ada­mi Media Prize запрашае сябраў на прэс-ланч, які адбудзецца 12 верасня а 13:00 у офісе Беларускай асацыяцыі журналістаў (г.Мінск, вул. Кальварыйская, 16 офіс 265).

    Культурніцкая разнастайнасць з’яўляецца асноўнай каштоўнасцю Ada­mi Media Prize. Мы лічым, што медыя і прадусары аўдыёвізуальнага кантэнту выконваюць важную ролю ў прасоўванні ідэй талерантнасці і мірнага суіснавання розных груп грамадства.

    Прэмія ADAMI прысуджаецца за лепшыя тэлевізійныя праграмы, фільмы і навіны, а таксама анлайн-відэа і анлайн-праекты, якія тычацца тэм міграцыі, інтэграцыі, этнічнай, рэлігійнай і культурніцкай разнастайнасці.

    У праграме:

    • Кароткая прэзентацыя пра тое, што ёсць Ada­mi Media Prize і навошта ён патрэбны медыя- і аўдыёвізуальным прафесіяналам і прадусарам;

    • На пытанні ўдзельнікаў адкажа Воля Бартлава, каардынатарка Ada­mi Media Prize у Беларусі, а таксама, беларускія фіналісты мінулых конкурсаў;

    • Спецыяльная госця – Дар’я Жук, рэжысёрка фільма «Crys­tal Swan», які быў абраны Амерыканскай акадэміяй кінематаграфічных мастацтваў і навук у шорт-ліст 91‑й цырымоніі ўручэння ўзнагарод Оскар у намінацыі «Лепшы замежны фільм», таксама адкажа на пытанні ўдзельнікаў;

    • І канешне, вельмі смачны і карысны для здароўя паўнавартасны хэнд-мэйд ланч ад сяброў Ada­mi Media Prize – сеткі піражковых «Сытые братья», прыгатаваны з любоўю самым брэнд-шэфам Арыфам.

    Прыходзьце 12 верасня на прэс-ланч, які адбудзецца ў офісе Беларускай асацыяцыі журналістаў: Мінск, вул. Кальварыйская, 16 офіс 265 (4 паверх). Будзе смачна цікава!

    Увага! Просім зарэгістравацца па спасылцы

    Дадатковая інфармацыя:

    Конкурс з’яўляецца некамерцыйным мерапрыемствам і праводзіцца на тэрыторыі краінаў Усходняга партнёрства анлайн праз падтрымку Міністэрства замежных спраў Нямеччыны і Pro­Cre­d­it Hold­ing. Штаб-кватэра конкурсу знаходзіцца ў сталіцы Грузіі, Тбілісі. Сесія міжнароднага журы для вызначэння намінантаў і пераможцаў конкурсу адбудзецца ў закрытым фармаце напрыканцы кастрычніка ў Адэсе, Украіна. Гала-цырымонія адбудзецца ў лістападзе, у Кішынёве, з удзелам першых асобаў Малдовы.

    Некаторыя з пераможцаў мінулага конкурсу:

    У намінацыі Дакументальны фільм перамог дакумент Ніно Чуткерашвілі (Грузія) Шлях Ніко.

    У намінацыі Малады Адамі перамагло відэа Наталіі Сяргееў з Малдовы пад назвай Gen­er­a­tion Emi­gra­tion.

    Спецыяльным прызам Ada­mi было адзначанае відэа нашага суайчынніка Ігара Назаранкі «Што ёсць мова варожая», якое ён зрабіў для сайту mediakritika.by.

    З усімі працамі можна пазнаёміцца тут.

    Адкрый свет разнастайнасці разам з Ada­mi Media Prize
    Падрабязнасці: adamimediaprize.eu
    Даведкі: +375 29 624 43 22, adami.belarus2018@gmail.com

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці