Запрашаем у Маладзечна на сустрэчу з рэдактарам NN.BY Ягорам Марціновічам
Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"
У Маладзечна едзе галоўны рэдактар "Нашай нівы" Ягор Марціновіч. Гэта выдатная магчымасць абмеркаваць скандалы вакол выдання, спытацца пра поспехі і няўдачы, чамусьці навучыцца і пагутарыць пра беларускую мову ў недзяржаўных СМІ.
Ад 15 да 17 гадзін Ягор будзе расказваць журналістам, як звязаць беларускую мову і грошы.
Сустрэча будзе па адрасе: Вялікі Гасцінец, 143/518. Гэта офіс «Рэгіянальнай газеты» ў ГЦ «Тройка».
У 17:30 чакаем чытачоў у арт-прасторы «Наталь» (вул. Касманаўтаў, 8а). Можна будзе спытаць пра начосы, шмаравідла і лецішчы чыноўнікаў.
Да сустрэчы!
https://www.facebook.com/event
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў