Наталля Эйсмант анасавала запуск новага інфармацыйнага тэлеканала
У Беларусі плануюць запусціць новы інфармацыйны тэлеканал. Пра гэта расказала прэс-сакратарка Лукашэнкі Наталля Эйсмант у эфіры «Беларусь 1».
Праца па запуску новага тэлеканала вядзецца сумесна з намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Уладзімірам Пярцовым, які, па словах Эйсмант, пачынаў гэты праект яшчэ будучы міністрам інфармацыі.
Прэс-сакратарка Лукашэнкі мяркуе, што праект стане знакавым для ўсёй медыясферы краіны.
«У нашых агульных інтарэсах, каб гэта была вельмі жывая, аператыўная пляцоўка», — дадала яна.
Наталля Эйсмант удакладніла, што на новым тэлеканале будзе шмат прамых трансляцый, у тым ліку найважнейшых палітычных падзей.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў