Заснавальнік і выдавец «Новай газеты Смаргоні» Рамуальд Улан адправіцца на хімію
Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"
Гродзенскі суд пакінуў без зменаў прыгавор прадпрымальніку са Смаргоні, былому заснавальніку і выдаўцу прыватнага выдання «Новая газета Смаргоні» (1996-2005), паведамляе "Рэгіянальная газета".
Нагадаем, што Смаргонскі суд прысудзіў Улану два з паловай гады хіміі. Мужчына падаваў на абскарджванне прыгавора ў абласны суд.
Смаргонцу паставілі ў віну тое, што ён распаўсюдзіў заведама непраўдзівыя звесткі, якія ганьбяць гонар і годнасць міліцыянераў. Пацярпелымі па справе праходзяць сямёра супрацоўнікаў Смаргонскага райаддзела міліцыі.
— Ні 220 подпісаў смаргонцаў, ні пасведчанне інваліда першай групы 89-гадовай матулі не падзейнічалі на гродзенскіх суддзяў, — кажа Рамуальд Улан.
«Пайшоў вал кліентаў». У Смаргонях асуджанага на «хімію» былога выдаўца незалежнай прэсы завалілі замовамі
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў