• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Затрымалі аўтара перадачы «Гэта ж Вінаград!»

    Блогер і аўтар перадачы «Гэта ж Вінаград!» Павел Вінаградаў паведаміў вечарам 5 ліпеня, што ў яго дом у Беразіно прыйшлі з «аглядам памяшкання». Цяпер ён не выходзіць на сувязь.

    Павал Вінаградаў. Менск, Беларусь. 12 траўня 2021. Фота: Белсат

    Яго бацька Юрый Вінаградаў паведаміў на Face­book, што сына забіраюць у ізалятар часовага ўтрымання, каб заўтра судзіць паводле артыкулу 24.23 КаАП РБ – за «несанкцыянаваную акцыю». У доме працягваюць праводзіць «агляд». Падчас агляду з дома забралі лічбавую тэхніку.

    Як расказаў Юрый «Белсату», справу супраць Паўла Вінаградава пачалі за пост на Face­book, у якім ён крытыкаваў ідэю Паўла Латушкі выходзіць на пратэст 9 траўня. У тым пасце Павел Вінаградаў пісаў:

    «У мяне такое адчуванне, што гэта заклік з разраду «Глядзіце! Глядзіце! Я таксама магу абвяшчаць даты пратэстаў. Як Ціханоўская». Дык і я так магу! Усе! Выходзім дзясятага! Толькі толку – ***** [ніколькі]».

    Ні 9, ні 10 траўня не было масавых вулічных пратэстаў, хоць былі асобныя пікеты і феерверкі ў 23 гадзіны 34 хвіліны. Юрый Вінаградаў лічыць, што той пост быў толькі нагодай, а сапраўдная прычына затрымання – асабістая помста сілавікоў яго сыну.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Акцэнты

    «Нават збеглую, нават іх прыхільніцу». Прапаганда пераконвае беларусаў, што трэба вяртацца дадому, выкарыстоўваючы гісторыю згвалтавання ў Варшаве

    06.03.2024
    Акцэнты

    «Ее было невозможно остановить». История украинской журналистки Виктории Рощиной, которую убил российский плен

    В четверг стало известно о смерти в российском плену 27-летней Виктории Рощиной, журналистки издания Hro­madske и внештатного автора «Украинской правды». Русская служба BBC рассказывает историю журналистки, которая активно писала о жизни на оккупированных территориях Украины и дважды попадала в плен к российским силовикам.
    14.10.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці