Затрымалі брэсцкіх блогераў Пятрухіна і Кабанава
Як перадае Радыё Свабода, Сяргей Пятрухін цяпер знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання, а ў панядзелак яго будуць судзіць. Аляксандр Кабанаў быў затрыманы пазней, у Бярозе паводле абвінавачання ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі праціўнікаў акумулятарнага завода — такія акцыі адбываюцца па нядзелях.
Сяргей Пятрухін і Аляксандар Кабанаў — блогеры, якія робяць шмат відэасюжэтаў аб будаўніцтве акумулятарнага завода “АйПауэр” каля Брэста. Многія жыхары пратэстуюць з нагоды гэтай будоўлі, яны лічаць, што завод нанясе шкоду іх здароўю.
Перад сваім затрыманне Кабанаў выказаў меркаванне, што гэта прэвентыўныя захады перад Днём Волі.
Суд у Пінску пакараў штрафам блогераў, якія вялі анлайн-трансляцыі ў YouTube і Facebook
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў