Затрымалі былога рэдактара часопіса «Бярозка». Ён пайшоў з хаты карміць качак
Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"
Пра гэта ў сваім Facebook напісаў мастак Павел Татарнікаў.
Дзіцячы пісменнік, былы рэдактар часопіса «Бярозка» Уладзімір Ягоўдзік быў затрыманы ў раёне вул. Лесі Украінкі (Вяснянка). Ён пайшоў з хаты з батонам пад пахаю карміць качак на Свіслач.
Уладзімір Ягоўдзік ноч правёў у Цэнтральным РУУСе, сёння нібыта прызначаны суд па скайпе.
Пазней стала вядома, што Уладзіміра Ягоўдзіка аштрафавалі на 810 рублёў (30 базавых велічыняў).
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў