Затрыманага ў Гродне журналіста Дзяніса Івашына ўзялі пад варту
Служба маніторынгу ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"
Сёння з ператрусам, як паведаміла жонка Дзяніса Вольга Івашына, супрацоўнікі КДБ прыйшлі дадому да 95-гадовай хворай бабулi Дзянiса. У гэты час там ідзе вобшук.
12 сакавіка вобшукі прайшлі дома ў Дзяніса Івашына і ў яго бацькоў. Дзяніс затрыманы, знаходзіцца ў ІЧУ КДБ.
Дзяніс Івашын займаецца расследаваннямі. У Беларусі супрацоўнічае з рэдакцыяй газеты «Новы Час». Апошні яго матэрыял для «Новага Часу» быў пра тое, як былыя ўкраінскія «беркутаўцы» паспяхова ўладкаваліся на службу ў беларускую міліцыю.
Цяпер у зняволенні знаходзяцца 11 беларускіх журналістаў (Сяргей Гардзіевіч, журналіст «Першага рэгіёна», пад хатнім арыштам).
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў