Затрыманага журналіста пратрымалі ў міліцыі паўтары гадзіны ФОТА
                         Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"                    
                
                            А 15-й гадзіне на плошчы Якуба Коласа ў Мінску затрымалі незалежнага журналіста Аляксандра Зянкова, які здымаў на камеру вулічны перформанс. У гэты дзень ініцыятыва «Маршыруй, дзетка» зладзіла «арт-акцыю» супраць хатняга гвалту над жанчынамі.

Пасля затрымання журналіста даставілі ў аддзяленне міліцыі Савецкага раёна Мінска, дзе ўзялі тлумачэнні, а таксама скапіявалі відэазапіс з камеры журналіста.
Прыкладна праз паўтары гадзіны пасля затрымання Аляксандра Зянкова вызвалілі.
Журналіст мае намер абскардзіць дзеянні супрацоўнікаў міліцыі, бо заканадаўства прадугледжвае адказнасць за стварэнне перашкодаў для працы журналістаў і адвольнае затрыманне.
                    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
                    
                         @bajmedia
                        @bajmedia
                    
                
            
            
            
         @bajmedia
                        @bajmedia