• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Затрыманая журналістка Інэса Студзінская абвясціла галадоўку на Акрэсціна

    Затрыманая журналістка Інэса Студзінская абвясціла галадоўку на Акрэсціна.

    Пра гэта «Радыё Свабода» паведаміла знаёмая Студзінскай, якая атрымала інфармацыю ад яе сукамэрніцы. Дадаткова спраўдзіць гэтую інфармацыю пакуль не ўдалося.

    Інэсу Студзінскую ​затрымалі 16 ліпеня пасьля ператрусу. У той жа дзень затрымалі Алеся Дашчынскага і Алега Грузьдзіловіча. Усе яны шмат гадоў працавалі на «Радыё Свабода» і летась былі пазбаўленыя акрэдытацыі. Таксама ў той дзень былі затрыманыя журналісты тэлеканалу Белсат Ганна Галёта і Ігар Ільяш.

    20 ліпеня супрацоўнік менскага ізалятара на завулку Акрэсьціна паведаміў родным, што Алег Грузьдзіловіч і Алесь Дашчынскі затрыманыя да 10 дзён. Інфармацыі пра Інэсу Студзінскую няма. Сваякам і калегам дагэтуль невядома, у чым абвінавачваюцца журналісты.

    Справу вядзе ўпраўленьне Сьледчага камітэту па Менску. Адвакатаў па-ранейшаму ніхто нікуды не выклікаў і нічога не паведамляў, хоць яны даслалі паведамленьні пра абарону.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці