Затрыманні ў Мінску 25 сакавіка
Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"
У Мінску 25 сакавіка былі затрыманыя журналісты і студэнтка-рэжысёр.
Падчас асвятлення акцый затрымалі журналіста расійскага «Коммерсанта» Кірыла Крывашэева і фатографа «Известий» Паўла Волкава. Іх адвезлі ў Кастрычніцкі РУУС. Вызвалілі.
Была затрыманая журналістка Наталля Хамутоўская. Наталлю вызвалілі з міліцыі без складання пратакола. Тэлефон не забралі.
З прымяненнем сілы была затрыманая Марыя Ціханава — беларуска, студэнтка 4-га курса факультэта рэжысуры Інстытута сучаснага мастацтва ў Маскве, яна прыехала здымаць фільм пра Ніну Багінскую.
Па стане на 21:30 пазбаўленаму рэгістрацыі Праваабарончаму цэнтру «Вясня» было вядома пра 118 затрыманых, 68 з іх — у Мінску.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў