• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Затрыманы журналіст Кірыл Пазняк

    Як стала вядома «Позірку», 4 верасня, у дзень прызнання «экстрэмісцкім фармаваннем» ютуб-канала «Платформа 375», затрыманы прызнаны датычным да яго журналіст Кірыл Пазняк.

    журналіст Кірыл Пазняк

    Журналіст Кірыл Пазняк. Скрыншот відэа

    Рашэнне прызнаць “экстрэмісцкім” канал, зарэгістраваны ў красавіку 2021 года, які мае 4,05 тыс. падпісчыкаў і 3,41 млн праглядаў, у тым ліку эфіраў з удзелам праўладных прапагандыстаў, прыняў Камітэт дзяржбяспекі. З таго ж дня рашэнне прызнана такім, што набыло моц. У “Пералік арганізацый, фарміраванняў, індывідуальных прадпрымальнікаў, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці“ канал, а таксама яго акаўнты ў “ЦікТоку“ ўключаны 11 верасня. “Платформа 375“ стала 311‑м “экстрэмісцкім фарміраваннем”.

    За два дні да рашэння КДБ, 2 верасня, суд Партызанскага раёна Мінска прызнаў канал “экстрэмісцкімі матэрыяламі”.

    У 2021–2022 гадах канал правёў некалькі дэбатаў паміж праўладнымі прапагандыстамі і іх апанентамі, якія вымушана з’ехалі з краіны. Апошні эфір адбыўся 3 снежня 2022 года з удзелам Рыгора Азаронка (СТБ), Юрыя Цераха (“СБ. Беларусь сегодня“) — у Мінску, а таксама Алега Талерчыка (сузаснавальнік арганізацыі былых супрацоўнікаў сілавых структур ByPol) і Дзяніса Дудзінскага (тэлевядучы, шоўмэн) — у Варшаве.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці