Затрыманы сузаснавальнік і выдавец музычнага інтэрнэт-парталу «Тузін Гітоў», дызайнер Анатоль Лазар
Пра затрыманьне дызайнэра, рэкляміста, выдаўца Анатоля Лазара паведаміў у сацыяльных сетках маладачанскі праваабаронца Аляксандар Капуцкі.
Анатоль Лазар, вядомы пад творчым псэўданімам Wiecier Mechaniczny, — сузаснавальнік і выдавец музычнага інтэрнэт-парталу «Тузін Гітоў», быў партнэрам і кіраўніком менскай студыі рэклямы і дызайну «Адліга».
Вядома, што адбыўся ператрус, у дызайнэра забралі кампутар і тэлефон. Цяпер Лазар знаходзіцца ў ЦІПе. Чакаецца, што суд над ім адбудзецца ў панядзелак.
Анатоля Лазара ўжо затрымлівалі ў студзені 2021 году, калі адбываліся арышты кнігавыдаўцоў.
Чытайце яшчэ:
Почти как дома: 8 мест в Вильнюсе, напоминающие белорусам родной дом
«Google фактычна спрыяе развіццю прапаганды»: з якімі праблемамі сутыкаюцца сёння незалежныя рэдакцыі
Сёння дзень памяці Аляксея Караля
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў