Здымкі гродзенскага фатографа Іллі Гелея апублікаваў National Geographic
Працы гродзенскага фатографа Іллі Гелея з’явілася на National Geographic Расія. Апублікаваныя фота Гелея, дзе ён паказвае Гродна і ваколіцы, знакамітыя будынкі і мясціны.
Здымак Гелея звязаны з Музеем побыту Януша Паруліса. Таксама распавядаецца пра гісторыю музея, у якім цяпер адбываецца выстава старажытнай фотатэхнікі.
Ілля Гелей упэўнены, што падзяліцца здымкамі на старонках National Geographic можа любы фатограф.
“Для гэтага трэба вытрымаць некаторыя крытэры, — кажа Ілля Гелей. — Зарэгістравацца на сайце, даслаць сваё партфоліо. Здымкі выбіраюць адміністратары старонкі, але галоўнае — фота мусяць адпавядаць тэматыцы National Geographic».
Здымкі Іллі Гелея друкаваліся на старонках grodno.in, «Твайго Стыля», «Вячэрняга Гродна», 34маg, «Комсомольской Правды в Белоруссии».
