• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Здымкі гродзенскага фатографа паказваюць на выставе ў сталіцы Бразіліі

    У горадзе Бразіліа з 21 верасня працуе выстава «Беларусь: у дэмакратыі жаночае аблічча». На ёй прадстаўлены працы беларускіх фотажурналістаў, зробленыя у час акцый пратэсту 2020 года, паведамляе «Радыё Рацыя». Сярод аўтараў ёсць гродзенскі фатограф.

    «Я лічу, што гэта важная, цікавая і вартая ўвагі тэма. У Бразіліі людзі чытаюць навіны, але ўсё роўна не бачаць поўнай карціны. Дзякуючы гэтай выставе людзі маюць магчымасць больш шырока ўбачыць усе падзеі і зрабіць свае высновы наконт падзей 2020 года», — распавёў Hrodna.life гродзенскі фатограф, працы якога прадстаўлены на выставе.

    Гэта не першая для яго міжнародная выстава. Раней працы гродзенца прадстаўлялі ва Украіне, Літве, Польшчы, Германіі, Францыі і Расіі. Але на іншы кантынент яго здымкі патрапілі ўпершыню.

     

    Не толькі паглядзець здымкі, але і напісаць ліст палітвязню

    Выставу арганізавалі беларускія актывісткі якія жывуць ў Бразіліі Вольга Алешка і Анастасія Голец. Мэта выставы — прыцягнуць увагу міжнароднай супольнасці да беларускіх рэалій. Для фінансавання выставы арганізатаркі запусцілі краўдфандынгавую кампанію на Kick­starter.

    Арганізатаркі выставы Анастасія Голец і Вольга Алешка (у цэнтры). Фота: Insta­gram

    Акрамя фотаздымкаў на выставе паказваюць відэаінсталяцыю. Таксама аўтары інсцэнавалі беларускую турэмную камеру. Ёсць магчымасць інтэрактыву — кожны з наведвальнікаў можа напісаць ліст палітзняволенаму ў Беларусь.

    Падобныя праекты, прысвечаныя падзеям у Беларусі, цягам апошняга году праходзілі ў многіх гарадах і краінах свету. Куратар выставы «Беларусь: у дэмакратыі жаночае аблічча», фатограф-дакументаліст Лука Баначыні, налічыў не менш за 13 экспазіцый, што паказвалі ў такіх гарадах, як Парыж, Берлін, Токіа ці Сан-Францыска.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці