• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Журналісцкая салідарнасць — па-за адлегласцю!

    Офіс БАЖ наведалі першая сакратар Нацыянальнага саюза журналістаў Украіны Ліна Кушч і каардынатарка Харкаўскага цэнтру журналісцкай салідарнасці Ганна Чарненка, якія гэтымі днямі знаходзяцца ў Вільні для ўдзелу ў мерапрыемствах да Дня свабоды прэсы.

    НСЖУ і БАЖ

    Намеснік старшыні БАЖ Барыс Гарэцкі, першая сакратар Нацыянальнага саюза журналістаў Украіны Ліна Кушч, каардынатарка Харкаўскага цэнтру журналісцкай салідарнасці Ганна Чарненка і старшыня БАЖ Андрэй Бастунец. Вільня, 7 траўня 2025 года. Фота: БАЖ

    Ліна Кушч — адна з кіраўнікоў НСЖУ. Яна актыўна дапамагала беларускім журналістам і журналісткам падчас экстраннага выезду з Беларусі ва Украіну ў 2021‑м годзе. Ганна Чаргенка — журналістка з Харкава, матэрыял з якой БАЖ рабіў у мінулым годзе, калі наведваў прыфрантавы горад.

    БАЖ і НСЖУ актыўна падтрымліваюць адно аднаго на міжнароднай арэне, намагаючыся захоўваць увагу міжнароднай супольнасці на нашым рэгіёне.

    — Вайна, якую Расія вядзе супраць Украіны, вельмі адчувальная да многіх беларускіх калег. Мы разам сустрэлі поўнамаштабны напад у Кіеве. БАЖ лічыць важным дапамагаць украінскім калегам, беларускія журналісты актыўна асвятляюць вайну, расказваючы свету праўду пра яе. У сваю чаргу ўкраінскія журналісты — калегі, якія выказвалі максімальную салідарнасць і падтрымку беларусам пасля падзеяў 2020-га года, — гаворыць пра цёплыя стасункі намеснік старшыні БАЖ Барыс Гарэцкі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці