• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Журналіст Алег Груздзіловіч пакараны 15 суткамі арышту за «ўдзел» у акцыі пратэсту

    Алег Груздзіловіч удзельнічаў ў працэсе праз Skype. Сам ён знаходзіцца ў ізалятары на Акрэсціна.

    Працэс па адміністрацыйнай справе (арт. 23.34 КаАП) праходзіў у судзе Фрунзенскага раёна Мінска. Суддзя — Марына Ярохіна, паведамляе «Радыё Свабода».

    Журналіста Алега Груздзіловіча асудзілі за ўдзел у акцыі пратэсту 25 кастрычніка, якую ён асвятляў. ​Ён сцвярджае, што працаваў там як журналіст па заданні газеты «Народная воля», меў на сабе камізэльку з надпісам «Прэса» і журналісцкае пасведчанне.

    Але аргументы абароны не былі прынятыя да ўвагі. І вядомага рэпарцёра Алега Груздзіловіча пакаралі арыштам на 15 сутак.

    Алега Груздзіловіча вечарам 10 лістапада міліцыянты забралі проста з дома. Яны прыйшлі а 19.30 у кватэру Груздзіловіча і прадэманстравалі яму здымкі з акцыі пратэсту 25 кастрычніка ў Мінску, на якіх ён быў. «Сказалі, што трэба нешта яшчэ ўдакладніць і адвезьлі яго ў Фрунзенскае РУУС, дзе яго нібыта чакае ўчастковы»,— паведаміла жонка Алега Мар’яна.  У выніку журналіста змясцілі ў ІЧУ.

    Алег Грузділовіч у перапынку распавёў,  што спачатку іх было 8 чалавек у камеры на шасцёх. Спалі па чарзе, дзяліліся рэчамі. Пасля хлопцам падавалі па 14 сутак і адвезлі ў Жодзіна, яны засталіся ўтрох. Пра ежу сказаў, што кормяць «ніяк».

    Алег нагадаў жонцы Мар’яне, што 24 лістапада ў іх 41 год шлюбу, а жонка сказала, што сёньня ўжо павіншавала ўнучку, якой споўнілася 7 месяцаў. У Алега і Мар’яны чацьвёра ўнукаў.

    Алег Груздзіловіч — вядомы беларускі журналіст, рэпарцёр, спецыялізуецца ў праваабарончай тэматыцы, 25 гадоў адпрацаваў карэспандэнтам «Радыё Свабода», меў акрэдытацыю МЗС да 29 жніўня 2020 года, калі ўлады пазбавілі права на працу журналістаў шэрагу медыя. Алег працягнуў супрацу з незалежнымі беларускімі СМІ. Аўтар кнігі «Хто ўзарваў менскае мэтро».

    Цяпер адміністрацыйныя арышты адбываюць 16 журналістаў.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці