Журналіст Алесь Любянчук затрыманы па крымінальнай справе, ён у мінскім ІЧУ
Прэс-служба Беларускай асацыяцыі журналістаў
Раніцай 26 траўня сілавікамі быў затрыманы журналіст Аляксандр Любянчук. Гэта адбылося ў вёсцы Крывічы (Іўеўскі раён).
У доме Алеся прайшоў ператрус. Сам журналіст быў дастаўлены ў Мінск у Следчы камітэт і затрыманы ў межах крымінальнай справы. У чым вінавацяць журналіста, пакуль невядома.
Ужо больш за год Алесь не працуе ў медыя, займаецца краязнаўствам.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
