Журналіст Аляксандр Тамковіч у шпіталі. Дачка просіць здаць кроў для пералівання
Дачка журнанліста Аляксандра Тамковіча просіць людзей здаваць кроў, каб можна было зрабіць пераліванне бацьку.
Паводле яе слоў, у шпіталі агучылі такую думку: "Ён у вас памірае, а ў нас крыві і так мала. Калі нехта для яго здасць наўзамен, то перальём".
«Тата зноўку трапіў у шпіталь, яму патрэбнае пераліваннее крыві (вельмі нізкі гемаглабін) і кампанентаў (трамбацыты). Пры ягоным тэрмінальным дыягназе ідуць на гэта неахвоча, асабліва калі казаць пра трамбацыты.
Лекар сказаў, што перальюць, калі хтосьці здасць кроў мэтава для яго.
Дакладнай інфармацыі наконт працэдуры мэтавага донарства нідзе, нажаль, знайсці не магу, напісала запыты, але калі адкажуць, невядома. Таму прашу, калі маеце такую магчымасць, здайце кроў, на месцы спрабуючы адрасаваць яе канкрэтна для таты, Аляксандра Тамковіча. Ён у трэцім шпіталі ў Мінску, калі раптам гэтая інфармацыя будзе патрэбная. Дата нараджэння 09/11/1963. Група крыві значэння не мае, нібыта дастаткова самога факта.
Нават, калі скіраваць кроў для таты раптам не атрымаецца, заўжды камусьці яна спатрэбіцца», — піша ў Facebook Мара Тамковіч.
Па спасылцы — інфармацыя наконт донарства http://blood.by/donoram/kak-stat-donorom
«Калі вы ўжо здавалі кроў, то здайце, калі ласка, кампаненты (гэта магчыма толькі ў выпадку паўторных донараў). Дзякуй вялікі!», — кажа Мара Тамковіч.
Аляксандр Тамковіч — літаратар, публіцыст, аўтар многіх кніг, якія распавядаюць пра нашых сучаснікаў.