• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Журналіст Андрэй Аляксандраў застанецца за кратамі да 12 траўня

    Журналіст і медыяменеджар Андрэй Аляксандраў застанецца за кратамі да 12 траўня. Тэрмін яго ўтрымання пад вартай працягнуты на два месяцы. Па словах адваката Антона Гашынскага, Аляксандраў трымаецца добра, следчыя дзеянні з яго ўдзелам цяпер не праводзяцца. Ён шмат чытае, займаецца спортам, ходзіць на прагулкі.

    Андрэя Аляксандрава і яго дзяўчыну Ірыну Злобіну затрымалі ў студзені сёлета. Сілавікі іх падазраюць «у фінансаванні пратэстнай дзейнасці» (аплачвалі штрафы пратэстоўцаў). Журналіста абвінавачваюць у «арганізацыі групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, і фінансаванні такой дзейнасці». Праваабаронцы прызналі яго і Злобіну палітвязнямі.

    Ірыне Злобінай найхутчэй таксама працягнулі тэрмін утрымання пад вартай, паколькі 12 сакавіка яна не выйшла на волю.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці